Алімпійскі агонь прыбыў з Грэцыі ў Японію

20 марта 2020
Алімпійскі агонь прыбыў у Японію! Лайнер наўпрост з Грэцыі даставіў сімвал Алімпіяды ў японскую прэфектуру Міягі. У цырымоніі сустрэчы агню прынялі ўдзел тытулаваныя японскія спартсмены: трохразовы алімпійскі чэмпіён па дзюдо Тадахіра Намура і трохразовая алімпійская чэмпіёнка па вольнай барацьбе Саоры Ёсіда. Эстафета алімпійскага агню пачнецца 26 сакавіка ў прэфектуры Фукусіма.