Агонь на Данбасе спыняць

3 сентября 2014
Тэрміновая навіна прыйшла з Украіны. Прэс-служба прэзідэнта Пятра Парашэнкі паведаміла, што кіраўнік дзяржавы аб'явіў аб дасягнутай дамоўленасці аб рэжыме спынення агню ў Данбасе. Як паведамляецца, такое рашэнне было прынята па выніках яго тэлефоннай размовы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Было дасягнута ўзаемаразуменне адносна крокаў, якія паспрыяюць усталяванню міру.