Маштабны пратэст польскіх таксістаў

25 ноября 2020

Адна з найбуйнейшых акцый пратэсту праходзіць у гэтыя хвіліны ў Польшчы. Таксісты выйшлі на агульнанацыянальную забастоўку. Яны патрабуюць ад урада аказаць фінансавую дапамогу. З-за каранцінных мер вадзіцелі практычна засталіся без заробку. Таксі павольна рухаюцца ў многіх буйных гарадах краіны, абцяжарваючы трафік, альбо проста блакуюць дарогі. У Варшаве калона з соцень аўто накіроўваецца да канцылярыі прэм'ер-міністра. Таксісты збіраюцца падаць петыцыю віцэ-прэм'еру Качыньскаму.