Чарговы сексуальны скандал у ЗША

25 мая 2018

У дамаганнях вінаваціцца знакаміты Морган Фрымен. Восем жанчын заявілі, што акцёр дамагаўся іх падчас здымак і дапушчаў брудныя каментарыі. Сам Морган публічна папрасіў прабачэння перад усімі, хто адчуў сябе "няёмка або адчуў непавагу ў сувязі з яго словамі або дзеяннямі".

А сёння прад'явяць абвінавачанні ў згвалтаванні скандальнаму прадзюсару Харві Вайнштэйну. Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.