Больш за 65 000 сталічных школьнікаў адпачнуць сёлета ў аздараўленчых лагерах

18 мая 2017

Будуць працаваць больш за 750 лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. Першыя з іх прымуць гасцей праз дзесяць дзён. А сёмага чэрвеня змены пачнуцца ва ўсіх загарадных аб'ектах адпачынку ў сталічным рэгіёне. Зараз там завяршаюцца падрыхтоўчыя работы. Дарэчы, сёлета ў Мінскім раёне з'явіўся і новы лагер на сто месцаў.

У перыяд летніх канікул у школьнікаў будзе магчымасць і зарабіць. Толькі ў сталіцы будзе арганізавана больш за чатыры тысячы працоўных месцаў. Яны з'явяцца ва ўстановах адукацыі і камунальных службах.