Аб’яўлены прэтэндэнты на прэстыжную музычную прэмію "Грэмі".

21 ноября 2019

Лідарам па колькасці намінацый стала амерыканская спявачка Lizzo. Яе адзначылі ў 8-мі катэгорыях. 17-гадовая Білі Айліш атрымала 6 намінацый, 5 - у Арыяны Грандэ. Усе яны будуць змагацца за адну з галоўных узнагарод - "Лепшы запіс года". Прэмія "Грэмі" ўручаецца больш чым у 80-ці намінацыях - ад папулярнай да класічнай музыкі. 62-я цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Лос-Анджэлесе 26 студзеня.