АБСЕ фіксуе перамяшчэнне тэхнікі ў раёне Дзябальцава

24 февраля 2015

Сёння ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках пачаўся поўнамаштабны адвод рэактыўнай артылерыі. Тым часам у Парыжы ў гэтыя хвіліны збіраюцца кіраўнікі МЗС краін "нармандскай чацвёркі". Галоўнай тэмай стане выкананне мінскіх лютаўскіх дамоўленасцяў, дасягнутых пры ўдзеле лідараў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. У прыватнасці, размова пойдзе наконт выканання рэжыму спынення агню.