Пошту Хілары Клінтан не ўзламвалі хакеры

15 декабря 2016

Уцечка была інсайдарскай. Гэта заявіў брытанскі экс-дыпламат Крэйг Мюрэй, які зараз працуе на "Вікілікс". Уцечку звестак арганізаваў аднапартыец Клінтан. Перадача сакрэтных дакументаў з рук у рукі прайшла ў лясной зоне недалёка ад амерыканскага ўніверсітэта. У інтэрв'ю "Дэйлі Мэйл" Мюрэй растлумачыў матывы інфарматара - той нездаволены карупцыяй вакол фонду Клінтанаў і Дэмакратычнай партыі.