Справядлівыя цэны і кантроль! Лукашэнка пазначыў дакладныя задачы ў сістэме

21 декабря 2023

З 1 студзеня ў Беларусі павінна быць дакладная, зразумелая сістэма рэгулявання цэн. Такую задачу ўраду і профільным ведамствам сёння паставіў Прэзідэнт Беларусі. Галоўнае - справядлівыя цэны і недапушчэнне дэфіцыту тавараў.

Цэны пад кантролем

Нагадаем, рашэнне аб увядзенні жорсткіх адміністрацыйных метадаў Прэзідэнтам прынята ў кастрычніку мінулага года - неабходна было спыніць інфляцыю. Далей профільныя ведамствы распрацавалі механізм фарміравання кошту тавара. Пад пільнай увагай у першую чаргу апынуліся прадукты харчавання і паўсядзённага попыту. Прэзідэнт нагадаў, размова не ішла аб замарожванні або стрымліванні цэнаў. Пытанне ў справядлівым рэгуляванні. У выніку пры мэтавай інфляцыі не больш як 7-8 працэнтаў сёлета прырост індэксу спажывецкіх цэнаў прагназуюць на ўзроўні прыкладна 5 з паловай працэнтаў. Разам з тым рэальная зарплата беларусаў павялічылася на 10 %. Рознічны гандаль у ліку найбольш дынамічных. Іншымі словамі, схема працуе! (відэа)