Новы імператар Японіі Нарухіта сёння афіцыйна ўзышоў на прастол

22 октября 2019

Новы імператар Японіі Нарухіта сёння афіцыйна ўзышоў на прастол у прысутнасці гасцей са 174 краін. Апрануты ў сярэдневяковы ўбор ён пакляўся служыць "у якасці сімвала японскай дзяржавы і адзінства народа", як і яго бацька, які больш чым 30 гадоў дзяліў з краінай яе радасць і гора. Цырымонія ўступлення на прастол стала самай маштабнай і дарагой за ўсю гісторыю Японіі - на яе арганізацыю патрацілі амаль 150 мільёнаў долараў. Рытуалу сотні гадоў, але на гэты раз ён быў зменены з-за дваццатага з пачатку года тайфуну, які насоўваецца на краіну. Свята пад адкрытым небам перанеслі ў палац. Парад адклалі з-за наступстваў папярэдняга разбуральнага ўрагану. У гонар вялікага свята ў краіне вырашылі амніставаць каля паўмільёна чалавек.