Прамая трансляцыя матча "Юнацтва-Мінск" - "Векшэ-Лейкерс" ў 19.00 на "Беларусь 5"

23 августа 2016

Сталічнае "Юнацтва" сёння на "Чыжоўка-Арэне" правядзе свой другі матч у хакейнай Лізе чэмпіёнаў. У саперніках - шведскі "Векшэ-Лейкерс". Перамога павысіць шанцы мінчан на трапленне ў плэй-оф. Нагадаем, у першым матчы еўрапейскага турніру каманда Міхаіла Захарава святкавала перамогу. Адзначым, з гэтага сезона за клуб з Швецыі выступае форвард зборнай Беларусі Джэф Плат. Матч "Юнацтва-Мінск" - "Векшэ-Лейкерс" пачнецца ў 19.00. Прамую трансляцыю глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5".