Вынікі Спартакіяды-2018 падвялі напярэдадні

22 февраля 2018

У зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі прайшло закрыццё спартыўнага першынства. У спаборніцтве прымалі ўдзел курсанты кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. У сталіцы 11 каманд на працягу трох дзён змагаліся за званне лепшых спартсменаў. Свае ўменні курсанты паказвалі ў розных відах спорту: у стральбе, на футбольным полі і ў басейне.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі: "Недаацаніць гэта мерапрыемства немагчыма, вы ўсе бачыце, наколькі запатрабаваныя такія мерапрыемствы і ў цэлым здаровы лад жыцця. Гэта выцясняе з жыцця ўсё дрэннае, усё непатрэбнае і дае здароўе, самае галоўнае, што трэба чалавеку. Здароўе, пачуццё калектывізму, выхоўвае будучых абаронцаў Айчыны ў самых лепшых традыцыях афіцэрства".

Спартакіяда пад эгідай МУС праходзіць ужо другі раз. Летась спаборніцтвы былі прысвечаныя 100-годдзю беларускай міліцыі.