Новыя маніфестацыі "жоўтых камізэлек" у Францыі прымеркаваныя да выбараў у Еўрапарламент

25 мая 2019

Маршы пратэсту, колькасць якіх мінулыя тыдні няўхільна зніжалася, зноў пройдуць у сталіцы і найбуйнейшых рэгіянальных цэнтрах краіны. Для захавання бяспекі гараджан і турыстаў будзе мабілізавана больш як 2 тысячы паліцэйскіх і жандараў.

Зонай, закрытай для вулічных шэсцяў, абвешчаны цэнтр другога па значэнні горада краіны - Ліёна. Напярэдадні там былі шпіталізаваныя 13 чалавек, у тым ліку адно дзіця, пасля выбуху самаробнага прыстасавання. Яго пакінуў зламыснік у гандлёвым квартале. Злачынца шукаюць, яго матывы невядомыя, вядзецца расследаванне.