Ясіра Арафата атруцілі радыеактыўным ізатопам палонію

8 ноября 2013
Да такой высновы прыйшлі эксперты са швейцарскага Інстытута радыёфізікі і цэнтра судмедэкспертызы ў Лазане. Навукоўцы з верагоднасцю 83% вызначылі, што Арафат сапраўды памёр з-за атручання небяспечным хімічным элементам. Утрыманне радыеактыўнага палонію ў астанках перавышала норму ў 18 разоў.

Нагадаем, старшыня Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі сур'ёзна захварэў напрыканцы кастрычніка 2004 года. Тады ён знаходзіўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Рамале. Праз два тыдні яго даставілі ў французскі ваенны шпіталь у Парыжы, дзе ён памёр 11 лістапада ад шырокага інсульту, выкліканага ўнутраным крывацёкам. Яго прычынай стала невядомая інфекцыя.