Мінская вобласць трымае высокі тэмп уборачнай

8 августа 2018

Штодзень апрацоўваецца каля 5 % плошчаў, звыш 75 ужо ўбрана.

Намалочана амаль мільён 55 тысяч тон. Паўднёвыя раёны - у лідарах.

На першым месцы па намалотах Слуцкі. Яго ўклад у агульны каравай – 109 тысяч тон. Затым ідуць хлебаробы з Нясвіжскага - у іх амаль 100 тысяч. У Капыльскім раёне намалочана больш за 80 тысяч тон збожжа.

Самы ўраджайны па-ранейшаму Нясвіж – каля 45 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў таксама Дзяржынскі і Мінскі раёны. Тут прыкладна 44 і 42 цэнтнеры з гектара адпаведна.