Бомбу часоў Другой сусветнай вайны, што не разарвалася, абясшкодзілі ў Лондане

25 марта 2015

Снарад вагой 250 кілаграмаў быў выяўлены недалёка ад Таўэрскага моста. Бомбу знайшлі будаўнікі, пасля чаго раён адразу ж ачапіла паліцыя. Больш за тысячу мясцовых жыхароў эвакуіравалі, пасля чаго бомбу перавезлі на палігон, дзе яе ўзарвуць у бяспечных умовах. На думку спецыялістаў, снарад быў скінуты на Лондан нямецкімі самалётамі ў маі 1941-га. Падчас вайны гэты раён часта бамбілі.