Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напроста

27 ноября 2019
Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь у суботу - 30 лістапада.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.