Няспраўнасць Boeing 737. Парушэнні ў сістэме кіравання палётам маглі прывесці да трагедыі

12 марта 2019

На ўсіх пасажырскіх лайнерах  Boeing 737 МАХ 8  усталююць новае праграмнае забеспячэнне. У амерыканскай карпарацыі заявілі, што абнавіць бартавыя сістэмы нібы вырашылі яшчэ па выніках расследавання першай катастрофы ў Інданезіі. Тады загінулі 189 чалавек. Тым не менш, аб'яўлена пра гэта толькі зараз -  пасля другога за апошнія паўгода крушэння новага лайнера ў Эфіопіі. Паводле папярэдняй версіі, аўтаматыка цягнула самалёт да зямлі ў той час як пілоты, набіраючы вышыню, спрабавалі выраўнаваць борт у паветры. Нагадаем, трагедыя над Адыс-Абебай забрала жыцці 157 чалавек, у тым ліку 22 супрацоўнікаў ААН.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння накіраваў спачуванне Генеральнаму сакратару Арганізацыі Антоніу Гутэрышу. Між тым Кітай, Вялікабрытанія Сінгапур, Мексіка, Аўстралія, Аман і В'етнам забаранілі палёты новых "боінгаў". У Індыі ўзмацнілі правілы іх эксплуатацыі. Лятаць на Boeing 737 восьмай мадэлі ўжо адмаўляюцца і самі пілоты. Так адбылося ў Аргенціне.