Незадаволенасці каранцінам у Еўропе працягваюцца

8 мая 2020
Каля тысячы іскаў паступіла ў суды Германіі. У большасці - патрабаванні памякчыць жорсткія каранцінныя меры. Прадпрымальнікі настойваюць на аднаўленні працы. 

Супраць замарожвання эканомікі выступілі і ў Варшаве. Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Грэцыі і Бельгіі.

У Бруселі мітынг правялі працаўнікі гатэляў і грамадскага харчавання. На галоўнай плошчы яны расклалі сваю форменную вопратку, папярэджваючы, што каранцін вядзе да гібелі іх бізнесу.