Названая магчымая прычына пажару ў аўтобусе, які згарэў учора ў Акцюбінскай вобласці

19 января 2018

Паводле звестак МУС Казахстана, узгаранне магло пачацца праз выкарыстанне бензінавай крыніцы адкрытага агню ў салоне - гэтую версію пацвердзілі пяць чалавек, якім атрымалася выратавацца. Астатнія 52 пасажыры згарэлі жыўцом. Яны не змаглі пакінуць машыну праз бакавыя дзверы, бо тыя былі заблакіраванымі.

Целы загінуўшых дасталі з аўтобуса. Ужо вядомыя асобы 32 чалавек. Усе - грамадзяне Узбекістана, якія ехалі ў Расію на заробкі.