У Тэатры оперы і балета адбылася прэм'ера аперэты "Лятучая мыш"

17 апреля 2019

Бэтмен на сцэне Вялікага. Напярэдадні вечарам у Тэатры оперы і балета адбылася прэм'ера аперэты "Лятучая мыш" Іагана Штрауса. Акрамя супергероя на акадэмічных падмостках сюрпрызам стаў і Галоўны Дзед Мароз краіны, які змяніў амплуа чараўніка з Навагодняй казкі, на турэмшчыка, хай і часова. Міжнароднай пастановачнай групе на чале з мастацкім кіраўніком Будапешцкай аперэты Міклашам Габарам Керэньі спатрэбілася 6 тыдняў на рэпетыцыі з трупай, дзе ў загалоўных партыях толькі вядучыя салісты беларускай оперы. За дырыжорскім пультам - маэстра з Італіі Джанлука Марчана.

Спецыяльна для мінскай прэм'еры напісалі арыгінальнае лібрэта. Мастачка аскараноснага фільма "Мефістофель" стварыла больш за двзе сотні тэатральных убораў. Задзейнічалі і высокатэхнічнасць сцэны Вялікага - складаную дэкарацыю размясцілі на коле, якое верціцца, усталявалі фантан, ванну і басейн.