Машынабудаўнічае прадпрыемства "Амкадор" распрацавала 12-метровы пасяўны агрэгат

19 апреля 2021

Сяўбу ранніх яравых збожжавых у Беларусі могуць завяршыць за 10-12 дзён.

Як адзначаюць у Мінсельгасхарчы, тэхнічная магчымасць для гэтага ёсць. Нягледзячы на тое што сёлета работы ў палях пачаліся на тры тыдні пазней, ранняй ярыной засеяна ўжо 77 працэнтаў плошчаў. Ужо завяршылі гэтыя работы аграрыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Вялікая роля ў пасяўной кампаніі і ў машынабудаўнікоў. Так, у цэнтральным рэгіёне ў гэтым сезоне закупяць 80 энерганасычаных трактароў. А ўсяго толькі з пачатку года Мінскі трактарны завод паставіў у гаспадаркі краіны ўжо больш за 660 адзінак новай тэхнікі.  

Дарэчы, яшчэ адно машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі - "Амкадор"  - распрацавала 12-метровы пасяўны агрэгат. Навінку пачнуць тэставаць на палях Мінскай вобласці.