Паводкі ў КНДР

12 сентября 2016

Не меней як 133 чалавекі загінулі, яшчэ 395 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак у выніку паводак у КНДР. Эвакуіраваныя больш як 44 000 чалавек. СМІ краіны распаўсюдзілі зварот ЦК Працоўнай партыі з заклікам да насельніцтва актыўна прымаць удзел у кампаніі па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства. Нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне Паўночнай Карэі паказвае на тое, што гэтая паводка стала самым магутным бедствам з 1945 года. Падлік шкоды працягваецца.