НАТА нарошчвае сілы ва Усходняй Еўропе

19 мая 2016

Генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг заявіў аб планах размясціць у балтыйскіх краінах міжнародны кантынгент. Размова ідзе аб некалькіх шматнацыянальных батальёнах. Канчатковае рашэнне аб колькасці і дакладных месцах дыслакацыі прымуць на саміце ў ліпені. Столтэнберг адзначыў, што размяшчэнне сіл НАТА ва Усходняй Еўропе не супярэчыць пагадненням з Расіяй, паколькі гэта робіцца ў абарончых мэтах. Таксама Столтэнберг выступіў за правядзенне новага пасяджэння Расія-НАТА.