Прэзідэнт наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску

8 апреля 2018

Са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем вернікаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэтае свята раскрывае сутнасць хрысціянства, напоўненага святлом і любою, і азначае сабою духоўнае абнаўленне кожнага чалавека, які адкрыў сваё сэрца для веры. Святы Вялікдзень сімвалізуе ўрачыстасць жыцця і аб'ядноўвае людзей, для якіх маральнымі арыенцірамі з'яўляюцца дабрыня і міласэрнасць.

У гэтае светлае свята Кіраўнік дзяржавы таксама запаліў велікодную свечку. Аляксандр Лукашэнка наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску (відэа).