Сёння Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі

7 декабря 2019
Развіццё гэтай галіны ў Беларусі пераўзыходзіць сярэднееўрапейскія тэмпы і нормы. У прыярытэце  функцыянаванне Нацыянальнага аэрапорта Мінск як транскантынентальнага хаба. Так, у маі была адкрыта другая ўзлётна-пасадачная паласа, і ўжо запланавана будаўніцтва новага тэрмінальнага комплексу. Вядуцца праектныя работы па дызайне і распрацоўцы. Гэта  падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі расказаў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі. 

На найбліжэйшы час запланавана адкрыццё новых авіярэйсаў у Казахстан і Вену.