Напад падчас царкоўнай службы ў храме Свяціцеля Мікалая ў Маскве

16 февраля 2020
Надзвычайнае здарэнне ў храме Свяціцеля Мікалая ў Маскве. На вернікаў падчас службы напаў невядомы з нажом. Паводле інфармацыі СМІ, у алтар забег хлопец у капюшоне  і навушніках, на вачах у яго былі акуляры, а на руках  медыцынскія пальчаткі. Зламыснік нанёс раненні двум вернікам. Яго затрымалі самі наведвальнікі храма, пасля чаго перадалі паліцэйскім. У злачынстве падазраюць 26-гадовага жыхара Ліпецкай вобласці. Яго матывы высвятляюцца.