Белпошта далучылася да Міжнароднага дня дружбы і арганізавала сяброўскі пасткросінг

30 июля 2019
Даслаць паштоўку з цёплымі словамі і пажаданнямі ў любы пункт краіны сёння  можна  было бясплатна. Акцыю падтрымалі ў 70 аддзяленнях сувязі. Бязмежны праект ладзіцца чацвёрты год запар.

Дзень дружбы ва ўсім свеце адзначаюць з 2011 года. Прапанова ААН накіравана аб'яднаць людзей не толькі на ўзроўні асабістых адносін, але і прыцягнуць увагу міжнародных арганізацый.