Надзею Саўчанку могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці

15 марта 2018

Дэпутата Вярхоўнай рады Надзею Саўчанку могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за спробу арганізацыі дзяржперавароту. Прадстаўленне на яе арышт унёс ва ўкраінскі парламент генпракурор Юрый Луцэнка.

Ён сцвярджае, што ў следства ёсць неабвяргальныя доказы таго, што Саўчанка асабіста планавала тэракт у Радзе. Па словах Луцэнкі, тэрарысты збіраліся мінамётным агнём абваліць купал будынка, а затым "аўтаматамі дабіваць тых, хто выжыве". У сваю чаргу Саўчанка абвінаваціла спікера Рады Андрэя Парубія ў дастаўцы снайпераў на Майдан, а Луцэнка ў тым, што ён з трыбуны заклікаў ісці ў наступ, паабяцаўшы, "што будзе зброя".