Пачатак вайны ўспамінаюць у Расіі

22 июня 2013
З 1996 года ўказам прэзідэнта гэты дзень тут называецца Днём памяці і смутку. У Маскве жалобныя мерапрыемствы пачаліся раніцай. Вянкі і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім саду ўсклалі кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін і прадстаўнікі ўрада краіны. У цырымоніі прынялі ўдзел ветэраны і члены маладзёжных арганізацый. Днём на Паклоннай гары пройдзе канцэрт-рэквіем, а ў храмах пройдуць жалобныя службы.