На сталічны рынак нерухомасці ў чаканні наплыва студэнтаў

28 июля 2013
Як адрэагуе кошт квадратнага метра? Да чаго рыхтавацца тым, каму патрэбна сваё жыллё? І ці гатовы рыэлтары задаволіць усіх?

Па нядзелях у нашым эфіры - эканамічны агляд. Андрэй Лапцёнак знайшоў адказы на самыя актуальныя фінансавыя пытанні.


У нашым эканамiчным аглядзе звернем ўвагу на рынак нерухомасці. Тэму, якая зараз на слыху. За будаўнічым комплексам сёння пільна сочыць кіраўніцтва краіны. Жыхароў Беларусі хвалююць даўгабуды і, безумоўна, рост цэны квадратнага метра. Зрэшты, эксперты кажуць, што прапановы па новабудоўлях паступае недастаткова, маўляў, гэта і правакуе попыт, і цэны, зразумела, рэагуюць. Яшчэ адна важная думка, што грамадзяне галасуюць за новыя цэны сваім рублём і тым самым падштурхоўваюць іх наверх, што не можа не радаваць, у сваю чаргу, прадаўцоў новага жылля.

Нельга абысці і тэму арэнды. У звыкла ціхія летнія месяцы кватэру за 400 долараў у сталіцы трэба пашукаць, каб знайсці. Галоўнымі кліентамі ў пошуку жылля выступаюць маладыя спецыялісты, працаўладкаваныя ў Мінску, маладыя сем'і і, зразумела, студэнты. Найбольш запатрабаваныя 1- і 2-пакаёвыя кватэры.