На паўднёвым захадзе Францыі экспрэс сутыкнуўся з цягніком

18 июля 2014

На паўднёвым захадзе Францыі рэгіянальны экспрэс сутыкнуўся з высакахуткасным цягніком. Параненыя 25 чалавек. Паводле звестак на гэтую гадзіну, загінуўшых няма. Стан многіх пацярпелых мясцовыя медыкі апісваюць як цяжкі. Рух на ўчастку чыгункі, дзе адбылося надзвычайнае здарэнне, прыпынены. Эксперты высвятляюць прычыны катастрофы.