На поўдні штата Каліфорнія расследуюць прычыны страшнай аварыі

4 августа 2013

На праменадзе Веніс-Біч зламыснік наладзіў сапраўднае аўтапаляванне за адпачывальнікамі. Ён вылецеў на шматлюдную пешаходную дарожку і спецыяльна нацэльваў свой аўтамабіль на людзей. Пад коламі машыны загінуў адзін чалавек, 11 атрымалі раненні. Як паведамляюць мясцовыя тэлеканалы, падазроную машыну і вадзіцеля затрымалі ў суседнім горадзе. Аднак пакуль дакладна невядома, ці гэты чалавек учыніў наезды на пешаходаў.