На поўдні Кітая працягвае расці колькасць ахвяр ад дажджоў і паводак

12 июля 2017

Загінулі ўжо сама меней 80 чалавек. Стыхія, што бушуе ў рэгіёне з канца чэрвеня, закранула больш чым 12 мільёнаў жыхароў, каля 2 мільёнаў эвакуіраваныя.

У адной з абласцей Тыбета працяглыя дажджы размылі падмурак пяціпавярховага жылога дома, у выніку ён упаў. Таксама лёгка патокі вады расправіліся і з грузавой фурай. Аўтамабіль панесла цячэннем. Адзначым, што стыхійнае бедства, выкліканае дажджамі, стала самым маштабным у рэгіёне за апошнія 60 гадоў.