На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні беларускую зборную прадставяць 17 атлетаў

1 марта 2019

Лічаныя гадзіны застаюцца да старту чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў Глазга. Беларускую зборную ў Шатландыі прадставяць 17 атлетаў. У іх ліку - лепшая бар’ерыстка кантынента мінулага года Эльвіра Герман. Выступіць пасля траўмы ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі і яе партнёр па зборнай, адзін з лідараў - Аліна Талай. Але гэта будзе толькі заўтра. А сёння ў 12:55 на "Беларусь 5" - прамы эфір кваліфікацыі. У трайным скачку пачне выступленне Ірына Васькоўская, а Максім Недасекаў і Андрэй Скабейка гатовыя пазмагацца за фінал у скачках у вышыню. У вячэрняй праграме, пачатак у 21:50, сачыце за выступленнямі Алёны Дубіцкай, Вікторыі Колб і Алены Абрамчук - штурханне ядра, Дар'і Барысевіч і Кацярыны Карняяенкі ў бегу на паўтара кіламетра, а таксама скачкамі ў вышыню ў жанчын, дзе ў кваліфікацыі ў сектар выйдзе Карына Таранда.