На Венгрыю абрынуліся град і тарнада

14 мая 2013

Мацней за ўсё пацярпелі рэгіёны, якія мяжуюць з Румыніяй. Пашкоджаныя дзясяткі дамоў, паваленыя дрэвы, абарваныя лініі электраперадачы. Пацярпелі два чалавекі. Магутны тарнада суправаджаўся рэдкай прыроднай з'явай - там, дзе ён прайшоў, выпаў град памерам з кулак.