На вуліцах Гамбурга ідуць сутыкненні з паліцыяй

5 июля 2017

На саміт Вялікай дваццаткі ў Гамбургу палітыкі толькі збіраюцца. Затое на вуліцах ідуць сутыкненні з паліцыяй. Афіцэры паспелі знесці ў горадзе палатачны лагер людзей, якія пратэстуюць. У адказ паляцелі камяні, петарды і бутэлькі. Таму ўладам прыйшлося ўжыць вадамёты. Нагадаем, G20 стартуе ў пятніцу ў Гамбургу. Гарантаваць бяспеку будуць 20 000 паліцэйскіх. Адна з самых чаканых падзей саміта - першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША.