На Румынію абрынуўся наймацнейшы снегапад

6 января 2017

Завеі бушуюць у 15 паветах.  Хуткасць ветру дасягае 90 кіламетраў за гадзіну, а вышыня снежнага покрыва - двух метраў. Закрыты шматлікія нацыянальныя дарогі, ануляваны рух некаторых пасажырскіх і таварных цягнікоў. У Бухарэсце затрымліваюцца  некалькі авіярэйсаў, а ў Канстанце  закрылі аэрапорт і порт. Сітуацыю ўскладняюць  моцныя маразы.