На першы тур парламенцкіх выбараў у Францыі не з'явіўся кожны другі выбаршчык

12 июня 2017

За апошнія паўстагоддзя гэта горшы паказчык у гісторыі краіны. Па пазіцыях: кандыдатам ад руху "Наперад, рэспубліка!" прэзідэнта Эмануэля Макрона ўдалося ўмацаваць свае пазіцыі - у іх 32 % галасоў. На другім месцы кансерватыўная партыя "Рэспубліканцы". На трэцім - "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен. Сацыялісты ж, што былі ва ўладзе разам з Франсуа Аландам, пацярпелі паражэнне, атрымаўшы толькі 9 % галасоў. Другі тур галасавання пройдзе ў гэтую нядзелю. На думку палітолагаў, пасля скандальнай прэзідэнцкай кампаніі французы стаміліся ад перадвыбарных лозунгаў і абяцанняў. Яны чакаюць рэальных спраў.