Вікторыя Азаранка ўпэўнена прабілася ў 1/8 фіналу турніру ў Маямі

25 марта 2018

Вікторыя Азаранка ў 1/8 фіналу турніру серыі "Прэм'ер" у Маямі. У матчы 3-га круга беларуска атрымала валявую перамогу над Анастасіяй Севаставай з Латвіі - 17-й ракеткай сусветнага рэйтынгу. У першым сэце апанентка была мацнейшай, 6:3, але другая і трэцяя партыі засталіся за Азаранкай - 6:4, 6:1.

За выхад у чвэрцьфінал Вікторыя пазмагаецца з Агнешкай Радванскай з Польшчы, яна 32 у рэйтынгу WTA. Сустрэча запланавана на заўтрашні вечар.