На парламенцкіх выбарах у Балгарыі перамагла былая кіруючая партыя

13 мая 2013

Яшчэ да аб’яўлення афіцыйных вынікаў у сталіцы краіны Сафіі пачаліся пратэсты.  Сотні чалавек паспрабавалі прарвацца ў прэс-цэнтр. Дэманстранты атакавалі паліцэйскіх, закідалі іх камянямі і яйкамі і крычалі лозунгі супраць партыі экс-прэм'ера. Нагадаем, выбары ў краіне прайшлі датэрмінова, пасля таго як масавыя пратэсты праз карупцыю і падзенне ўзроўню жыцця прывялі ў лютым да адстаўкі кіруючай партыі.