У Індыі выкрадзены прах Гандзі

4 октября 2019

У Індыі невядомыя выкралі прах Гандзі. Пра жудасную прапажу стала вядома ў дзень святкавання 150-годдзя лідара індыйскага нацыянальна-вызваленчага руху. Крадзеж заўважыў кіраўнік мясцовага савета. Вандалы таксама пакінулі слова "здраднік" на сцяне з адлюстраваннем Гандзі. Мясцовыя жыхары шакаваныя тым, што зламыснікі змаглі незаўважанымі ўвайсці ў музей. У Індыі Махандаса Гандзі лічаць бацькам нацыі. Аднак у краіне таксама ёсць людзі, якія крытыкуюць яго за падтрымку мусульманскага насельніцтва. Паліцыя пачала  расследаванне і вывучае відэа з камер назірання.