На зваротным баку Месяца вырасцілі бавоўну

15 января 2019

Першае насенне ўзышло на борце кітайскага зонда "Чан’э-4". Акрамя таго, сярод адпраўленых у космас жывых арганізмаў аказаліся яйкі шаўкапрада і пладовыя мушкі. Даследчыкі плануюць праверыць, ці магчыма стварыць у апараце замкнутую экасістэму, у якой лічынкі будуць выпрацоўваць вуглякіслы газ, а расліны ператвараць яго ў кісларод з дапамогай фотасінтэзу.