На Кітай абрынуўся моцны трапічны шторм Фэнхуан

23 сентября 2014

250 тысяч чалавек ужо эвакуяваныя з небяспечных раёнаў. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры стыхіі складае да 28 метраў за секунду. Уздоўж усяго ўзбярэжжа ідуць трапічныя ліўні. У мясцовых аэрапортах адменены сотні рэйсаў, 32 тысячы суднаў вярнуліся ў парты. Інфармацыі аб ахвярах пакуль не паступала, але вядома аб разбурэнні дзясяткаў дамоў.