На хімзаводзе канцэрна BASF прагрымеў магутны выбух

17 октября 2016

На хімзаводзе канцэрна BASF на поўначы Германіі прагрымеў магутны выбух - у раёне гавані, куды прыбываюць танкеры з нафтай і газам. Пацярпелі 4 чалавекі, ёсць прапаўшыя без весткі. Некаторыя СМІ паведамляюць аб адным загінуўшым. Улады рэкамендавалі жыхарам горада зачыніць вокны і дзверы. У канцэрне заявілі, што перавышэння дапушчальных выкідаў шкодных рэчываў не зафіксавана. На месцы працуюць эксперты прыродаахоўнай службы. Прычынай выбуху, як мяркуецца, стала няспраўнасць абсталявання, яно ўжо дэманціравана.