На Карыбах перажываюць наймацнейшую засуху за апошнія 30 гадоў

18 марта 2019

У Дамініканскай Рэспубліцы не хапае дажджоў. На Карыбах перажываюць наймацнейшую засуху за апошнія 30 гадоў. Фермеры з усіх сіл спрабуюць застацца на плаву. Загінулі больш як 7 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. У больш як 30 плацінах краіны ўзровень вады ніжэй за норму. Крытычная сітуацыя выклікана павышэннем тэмпературы паверхні Ціхага акіяна. Раней урад рэспублікі звярнуўся да нацыі і гарантаваў пастаўкі вады для спажывання. Аднак фермерам такіх гарантый не дадзена. Згодна з прагнозамі, засуха прадоўжыцца да мая, аграрыі не ўпэўненыя, ці змогуць пратрымацца да гэтага часу.