На грэчаскі востраў Крыт абрынулася магутная пясчаная бура

23 марта 2018
Неба ў рэгіёне афарбавалася ў аранжава-чырвоны колер. Бачнасць не перавышае некалькі соцень метраў. З-за небяспечных метэаўмоў на востраве закрыты школы і многія іншыя ўстановы. Мясцовыя ўлады заклікаюць насельніцтва не выходзіць на вуліцу без крайняй неабходнасці. У іншым выпадку выкарыстоўваць маскі. Адзначым, аранжавая бура прыйшла з узбярэжжа Паўночнай Афрыкі.