На Гаваях пачалося вывяржэнне вулкана Кілаўэа

8 июня 2023

У Нацыянальным парку вулканаў на Гаваях (месцы, дзе знаходзяцца два самыя актыўныя дзеючыя вулканы ў свеце) пачалося вывяржэнне аднаго з іх.

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, выкід лавы з кратэра вулкана Кілаўэа дасягаў у вышыню 60 метраў Мясцовыя ўлады павысілі ўзровень трывогі, аднак прыкмет таго, што вывяржэнне пагражае людзям, якія жывуць побач, няма.

На думку спецыялістаў, вывяржэнне адбываецца па традыцыйным для Кілаўэа сцэнарыі: бурны пачатак і наступнае заціханне.