У Расіі аб'яўлены ў вышук былы кіраўнік арганізацыі "Штабы Навальнага"

29 сентября 2021

МУС Расіі ўнесла ў базу вышуку па крымінальным артыкуле былога кіраўніка арганізацыі "Штабы Навальнага". Раней у дачыненні Леаніда Волкава, а таксама Аляксея Навальнага і яго паплечніка Івана Жданава ўзбудзілі крымінальную справу аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці і ўдзеле ў ёй. Волкаў і Жданаў пакінулі Расію. Навальны з сярэдзіны сакавіка адбывае пакаранне па справе "Іў Рашэ" ў калоніі ва Уладзімірскай вобласці.

Інфармацыйная агрэсія: YouTube выдаліў каналы расійскай тэлекампаніі

Паміж тым, відэасэрвіс YouTube выдаліў уліковыя запісы расійскага тэлеканала RT нібы за тое, што распаўсюджваў няпэўную інфармацыю аб каранавірусе. Ахвярамі цэнзуры амерыканскай кампаніі Google, якой і належыць партал, сталі два каналы нямецкамоўнай версіі тэлекампаніі. Пасля блакіравання першага аўдыторыю перанакіравалі на другі - у выніку былі заблакіраваныя абодва.

У адказ Раскамнагляд абвінаваціў Google у парушэнні ключавых прынцыпаў свабоднага распаўсюджвання інфармацыі. І прыстрашыў буйным штрафам. А ў МЗС Расіі тое, што здарылася, назвалі інфармацыйнай агрэсіяй. У ведамстве лічаць, што гэта адбылося з удзелам германскіх улад.