На авіяшоу ў Інданезіі разбіўся рэактыўны ваенны самалёт T-50 "Беркут"

20 декабря 2015

Як паведамляецца, абодва пілоты машыны загінулі. Самалёт упаў каля жылых кварталаў, аднак, на шчасце, ахвяр на зямлі няма. Здарэнне адбылося на востраве Ява. Яго акалічнасці высвятляюцца. Летась Інданезія закупіла 16 навучальна-баявых самалётаў T-50. Машына з'яўляецца сумесным праектам паўднёвакарэйскай авіябудаўнічай кампаніі "Аэраспейс Індастрыз" і амерыканскай "Локхід Марцін".